Суббота 03.09.2022

03.09.2022

 

 

 Вёсачка мая- чараўніца

          3 верасня 2022 года вучні пачатковых класаў правялі экскурсію “Вёсачка мая”, на якой яны пазнаёміліся з гісторыяй вёскі Завішына, з таямніцамі ліпавай алеі, наведалі сельскую бібліятэку. З задавальненнем  прайшліся па чыстых і прыгожых вуліцах , усклалі кветкі да помніка воінам- землякам.

Твая бяспека

        Практыкум “Абарані сябе сам” з вучнямі  6-9 класа прайшоў у выглядзе “Сваёй гульні”.  Розныя цікавыя заданні  і пытанні па правілах дарожнага руху, пажарнай бяспецы, здароваму ладу жыцця былі прапанаваны вучням. Асабліва зацікавілі  такія катэгорыі як  “Дарожныя знакі”, “Веласіпед і дарога”, “ Бяспека кожны дзень”

 

 

Веды -  сіла

       У цудоўныю краіну ведаў адправіліся вучні з настаўніцай Сенько Г.А.  прайшлі пазнавальнымі сцежкамі па  наступных станцыях : “Свет вакол нас”, “Мы- эрудыты”, ”Матэматыка  ў нашым жыцці”, “Старонкі маёй Радзімы”. Падарожжа садзейнічала  развіццю мыслення і творчых здольнасцей навучэнцаў

 

05.09.2022 12:40 - 12.09.2022 13:45